Паспяванне пладоў
Паспяванне пладоў — сукупнасць змен у пладах, у выніку якіх насенне ператвараецца ў парнавартасныя дыяспоры, а каляплоднік становіцца здольным выконваць функцыі па абароне і распаўсюджванню насення[1].
Ахоўныя ўласцівасці плоду
[правіць | правіць зыходнік]Пакуль насенне яшчэ не гатовае да распаўсюджвання, плод абараняе яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і іншых небяспек. Для тых раслін, насенне якіх распаўсюджваюцца, праходзячы праз страўнік жывел, характэрна ўтрыманне ў каляплодніку (перыкарпіі) недаспелых пладоў такіх рэчываў, якія з’яўляюцца для жывел нясмачнымі (напрыклад, з-за кіслага або звязальнага смаку), неядомымі ці нават атрутнымі. Пры паспяванні ж пладоў іх хімічны склад змяняецца і гэтыя ахоўныя ўласцівасці знікаюць[2].
Змены пладоў у працэсе паспявання
[правіць | правіць зыходнік]Пасля таго, як у расліны адбываецца апладненне (альбо пачынаецца працэс апаміксісу — развіцця зародка без апладнення), завязь пачынае інтэнсіўна расці, унутры яе фармуецца і спее насенне. У працэсе паспявання пладоў з ім адбываюцца розныя змены[1].
Вылучаюць два асноўных перыяды развіцця плоду: ад апладнення яйкаклеткі да паспявання насення і заканчэння росту каляплодніка — і, другі перыяд, да поўнага паспявання каляплодніка[1].
Па сваёй працягласці перыяд паспявання пладоў можа быць кароткім (у большасці ягад) і доўгім (у цытрусавых, зімовых сартоў яблыкаў)[1]. У лімона, да прыкладу, звычайны тэрмін паспявання плоду — 9 месяцаў, пры гэтым плод можа знаходзіцца на дрэве да двух гадоў[3].
Марфалагічныя змены
[правіць | правіць зыходнік]Змены, якія адбываюцца ўнутры завязі, суправаджаюцца ростам і зменамі каляплодніка. Маецца два асноўных тыпы змены каляплодніка: працэс зменаў прыводзіць да абязводжвання тканак (плод з такім тыпам змены каляплодніка называецца сухім) — ці каляплоднік разрастаецца (звычайна за кошт тканін завязі або кветаложы), што звязана з павелічэннем колькасці клетак, іх памерам і ўтварэннем міжклеткавых прастор (у гэтым выпадку плод называецца сакавітым)[1].
Біяхімічныя змены
[правіць | правіць зыходнік]Для працэсу паспявання характэрна зніжэнне ў пладах утрымання крухмалу, арганічных кіслот і дубільных рэчываў — і, адначасова, павелічэнне ўтрымання азоцістых злучэнняў і растваральных цукроў[1].
Яшчэ адно змяненне, характэрнае для многіх спеючых пладоў, — іх размякчэнне. Яно звязана са зменай суадносін і стану поліцукрыдаў, асабліва пектінавых рэчываў, у сценках клетак[1].
Склад пігментаў, якія ўваходзяць у склад паверхневых тканак плоду, а таксама яго мякаці і клеткавага соку, пры паспяванні плоду таксама мяняецца. У многіх раслін хларафіл тканак руйнуецца, у той час як антацыяны, караціноіды і іншыя пігменты сінтэзуюцца, у сувязі з чым афарбоўка паверхні плоду нярэдка змяняецца з зяленай на жоўтую, аранжавую або чырвоную[1].
У працэсе паспявання плоду ў яго тканках адбываецца сінтэз спіртоў, альдэгідаў, складаных эфіраў, тэрпенаў і іншых лятучых рэчываў, у выніку ён набывае ўласцівы яму водар[1].
Функцыянальныя змены
[правіць | правіць зыходнік]У выніку паспявання пладоў каляплоднік звычайна прымае на сябе новыя функцыі — абароны пладоў, іх распаўсюджвання і інш[1]
Даспельванне
[правіць | правіць зыходнік]Працэс давядзення знятых недаспелы[ пладоў у сховішчах, складах або спецыяльна абсталяваных камерах да стану спажывецкай спеласці называецца даспельваннем.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Сапожникова 1976.
- ↑ Каден 1975.
- ↑ Петрова Т. В. Лимон: секреты успеха // Экзотический сад на балконе. Доступная роскошь. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2008. — С. 111. — 191 с. — 6 000 экз. — ISBN 978-5-9524-3256-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Плод (орган покрытосеменных растений) / Н. Н. Каден // Т. 20. Плата — Проб. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Созревание плодов / Е. В. Сапожникова // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Левина Р. Е. Морфология и экология плодов. — Л., 1987. (руск.)
- Лотова Л. И. Морфология и анатомия высших растений. — М., 2000. (руск.)
- Метлицкий Л. В. Биохимия плодов и овощей. — М., 1970. (руск.)
- Сапожникова Е. В. Пектиновые вещества и пектолитические ферменты. — М., 1971. (руск.)
- Церевитинов Ф. В. Химия и товароведение свежих плодов и овощей. — 3 изд., т. 1. — М., 1949. (руск.)